Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адаптацыйныя групы

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі адаптацыйныя групы арганізуюцца ў рамках аказання платных паслуг у сферы дашкольнай адукацыі.

Адаптацыйная група - гэта арганізацыйная форма педагагічнай падтрымкі дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі, і іх бацькоў.

Адаптацыйныя групы прадугледжваюць сумеснае знаходжанне бацькоў і дзяцей. Размяшчаюцца ў спецыяльна абсталяваных памяшканнях і функцыянуюць па гнуткім рэжыме: 2 разы на тыдзень, ад 2 да 3,5 гадзін у дзень у залежнасці ад запытаў бацькоў. З бацькамі і дзецьмі праводзяцца сумесныя заняткі, а таксама ствараюцца ўмовы для самастойнай работы бацькоў і гульняў дзяцей, уступлення іх у кантакт з іншымі дзецьмі і дарослымі. Да работы з дзецьмі і бацькамі прыцягваюцца выхавальнікі, педагогі-псіхолагі, музычныя кіраўнікі, кіраўнікі фізічнага выхавання, медыцынскія работнікі. Сумеснае знаходжанне з бацькамі забяспечвае дзіцяці пачуццё бяспекі для свабоднай праявы сваёй асобы, а таксама дае магчымасць бацькам назіраць за ўзаемадзеяннем педагога з дзецьмі. Як правіла, дзеці, якія наведваюць адаптацыйныя групы, хутка і бязбольна прывыкаюць у далейшым да дашкольнай установы, у іх сфарміраваны навыкі паводзін і зносін з аднагодкамі.

Змест дашкольнай адукацыі ў адаптацыйных групах вызначаецца базавым кампанентам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Залічэнне дзіцяці ў адаптацыйную групу ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка (аднаго з бацькоў) дзіцяці.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 99 "Аб зацвярджэнні тыпавых форм дагавораў у сферы адукацыі". У дагаворы аб платных паслугах у сферы дашкольнай адукацыі ў абавязковым парадку ўказваюцца: найменне паслугі, тэрміны прадастаўлення паслугі, яе кошт і парадак змянення кошту; парадак разлікаў за аказанне паслугі і адказнасць бакоў.

Кошт паслугі на платнай аснове фарміруецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Выдаткі, якія ўключаюцца ў сабекошт паслугі, вызначаюцца на падставе эканамічна абгрунтаваных норм і нарматываў, якія зацвярджаюцца кіраўніком установы дашкольнай адукацыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.